21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы
Гэта асаблівы дзень для кожнай нацыі, кожнага народа. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб тым багацці, якім мы валодаем ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём у Беларусі.